Перайсці да зместу

Барталамей Папроцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барталамей Папроцкі
польск.: Bartosz Paprocki
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1543[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 1614(1614-12-27)[4][5][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці геральдыст, пісьменнік, генеалог, паэт
Мова твораў польская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барталамей Папроцкі (каля 1543 — 1614) — польскі гісторык, геральдыст, паэт.

Аўтар першага польскага гербоўніка «Гербы польскага рыцарства».

«Гербы польскага рыцарства»

[правіць | правіць зыходнік]

Праца змяшчае звесткі пра паходжанне гербаў і некаторыя роды. 92 гербы былі выведзены Папроцкім з-за мяжы, а 58 названы мясцовымі.

Праца падзелена на 5 кніг, з іх 4-я прысвечана гербу ВКЛ — «Пагоні», а таксама Гедзімінавічам і Ягелонам, храналогіі іх панавання.

Пра тое, што «з-за далёкасці і шырокасці не ўсіх мог ведаць», Папроцкі даў у працы толькі кароткія генеалагічныя звесткі пра найвыдатнейшыя баярскія роды, продкі якіх узялі польскія гербы ў Гародле (1413), і дадаў кароткія згадкі пра іншыя сем’і, пераважна валынскія. Агулам ім названа каля 130 прозвішчаў вялікалітоўскай арыстакратыі.

Крыніцамі працы былі не толькі хронікі, але і дакументы з замкаў, кляштароў, часам — сямейныя хронікі. Папроцкі некрытычна карыстаўся крыніцамі і падаваў паходжанне асобных гербаў і родаў; верыў у старажытнарымскае паходжанне літоўскай арыстакратыі[8].

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #121698912 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. а б Bartoloměj Paprocký z Hlohol // Encyklopedie Kroměříže — 2020. Праверана 2 мая 2024.
  4. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. Bartłomiej (Bartosz) Paprocki h. Jastrzębiec // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  6. Vědecká knihovna v Olomouci Bartoloměj Paprocký z Hlohol // REGO Праверана 1 красавіка 2024.
  7. Catalog of the German National Library Праверана 22 ліпеня 2023.
  8. Белазаровіч, С.41.
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7. С.41, 42.